Новости
З мая па верасень 2016 года проводится акция «#МАЁЙКРАІНЕ»
- Обновлено 17.05.2016
- Дата публикации 17.05.2016
Акцыя «#МАЁЙКРАІНЕ» заклікана служыць прыцягненню грамадскіх ініцыятыў, павышэнню грамадзянскай актыўнасці насельніцтва, кансалідацыі грамадства.
Мэта Акцыі - прыцягненне грамадзян, у першую чаргу моладзі, да рэалізацыі канкрэтных спраў на карысць роднай краіны і яе жыхароў, прапаганда інтелектуальнага і творчага патэнцыялу Гомельшчыны, умацаванне пазітыўнага іміджу Беларусі.
Дэвіз Акцыі «Рухайся. Рабі. Развівайся. Радуй.»
Акцыя праводзіцца з мая па верасень 2016 года.
Усе мерапрыемствы ўдзельнікаў асвятляюцца ў сродках масавай інфармацыі. Інфармацыя пра рэалізаваныя справы (тэкст і фота або відэа) выкладаецца ў афіцыйнай групе #МАЁЙКРАІНЕ ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте».
Пры размяшчэнні інфармацыі ў сетцы інтэрнэт, сацыяльных сетках выкарыстоўваюцца хэштэгі #МАЁЙКРАІНЕ, #ДОБРЫГОМЕЛЬ.
Тэмы:
«Маёй краіне – мая павага»
Фармаванне гонару за Радзіму, паважлівага стаўлення да гераічнага мінулага краіны, а таксама да дзяржаўных і нацыянальных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, народных традыцый і каштоўнасцей, захаванне і ўмацаванне сувязі паміж пакаленнямі.
Мерапрыемствы:
- правядзенне грамадска-патрыятычных мерапрыемстваў: канцэртаў, флэш-мобаў і г.д.;
- віншаванне ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку па месцы жыхарства;
- тэматычныя фатаграфіі і «сэлфі», што прапагандуюць нацыянальныя, культурныя і гістарычныя каштоўнасці беларускага народа.
«Маёй краіне – мой поспех»
Вызначэне сацыяльнага, культурнага, маральнага, інтэлектуальнага і фізічнага развіцця кожнага грамадзяніна як важнай складаючай поспеху краіны.
Мерапрыемствы:
- публікацыя паведамленняў пра асабістыя і калектыўныя перамогі, дасягненні і поспехі (перамога ў спартыўных спаборніцтвах, школьнай алімпіядзе, перамога над хваробай, над шкоднымі звычкамі, першыя крокі і першыя словы дзіцяці і інш.).
«Маёй краіне – мае добрыя справы»
З'яднанне намаганняў грамадскасці для рэалізацыі ініцыятыў на карысць краіны і яе жыхароў. Мерапрыемствы:
- дабрачынныя, экалагічныя акцыі, марафоны, суботнікі;
- добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый, паркаў, сквераў; мемарыялаў, абеліскаў, помнікаў ваеннай славы, гістарычных месцаў і г.д.;
- пасадка дрэў, кветак;
- канцэрты з мэтавым зборам сродкаў (адрасная дапамога пэўнаму чалавеку ў складанай жыццёвай сітуацыі або арганізацыі);
- фотасправаздача аб добрых справах.